"Шэсце пакаленняў", парад войскаў Віцебскага гарнізона, інтэрактыўныя пляцоўкі, канцэрты, песенны флэш-моб - Віцебск адсвяткаваў 80-годдзе Вялікай Перамогі. Да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны жыхары і госці горада ўсклалi вянкі і кветкі. Каля памятнага месца адбыўся ўрачысты мітынг. У горадзе былi арганізаваны розныя інтэрактыўныя пляцоўкі, праводзiлася выстаўка ваеннай тэхнікі.