Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Адзіны дзень інфармавання насельніцтва прайшоў у раённай бібліятэцы і раённым Цэнтры культуры

12.04.2021

У межах адзінага дня інфармавання насельніцтва намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васілеўскі і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Стома 9 красавіка сустрэліся з працоўным калектывам раённай бібліятэкі, раённага Цэнтра культуры.

Тэмай сумеснай гутаркі стала “Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі”.

У прыватнасці, Юрый Анатольевіч паведаміў, што дадзеным Дагаворам прадугледжвалася ўзгадненне знешняй палітыкі і выпрацоўка агульных пазіцый па асноўных міжнародных пытаннях, узаемадзеянне ў гарантаванні бяспекі, ахове межаў і барацьбе са злачыннасцю, распрацоўка агульных прынцыпаў ваеннага будаўніцтва і іншае.

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі — свята, якое стала добрай традыцыяй. Упэўненае і паступальнае развіццё супрацоўніцтва беларусаў і расіян у рамках агульных эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай прасторы наглядна дэманструе гістарычную агульнасць і сяброўства, імкненне жыць мірна ў свеце і сумесна рухацца па шляху стварэння.

Юрый Анатольевіч пацікавіўся ў бібліятэкараў, наколькі часта жыхары гарадскога пасёлка і раёна карыстаюцца паслугамі ўстановы культуры, у прыватнасці, кнігавыдачай аматарам друкаваных выданняў. Ён таксама адказаў на пытаннія, якія задавалі прысутныя.

Сяргей РАЙЧОНАК.