Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Адзіны дзень інфармавання правёў Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Ліневіч у Шаркаўшчынскім раёне

23.12.2024

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Канстанцінавіч Ліневіч сустрэўся з калектывам сельскагаспадарчага прадпрыемства "Гарадзец" у аграгарадку Лужкі ў рамках адзінага дня інфармавання.

Невычэрпная па сэнсах тэма дня "Беларусь – краіна міру і згоды" заклікана чарговы раз падкрэсліць няўхільныя ісціны: мы – суверэнная дзяржава, дзе адной з вышэйшых каштоўнасцяў з'яўляецца мірнае і незалежнае існаванне грамадзян.

У рамках мерапрыемства закранулі тэмы сусветнага палітычнага крызісу, эканамічных і інфармацыйных выклікаў, суперніцтва паміж краінамі. Людзям важна ведаць, што дзяржава заўсёды была і будзе гарантам бяспекі для свайго народа.

У гутарцы Анатоль Ліневіч падзяліўся вопытам свайго працоўнага шляху, практычным парадамі як навесці належны парадак у любой гаспадарцы, зрабіўшы з яе паспяховы праект. Гаварылі аб эканамічных паказчыках, сацыяльных гарантыях, дысцыпліне, як аснове любой справы, павелічэнні надояў малака ад каровы, а таксама бытавых пажаданнях работнікаў. Хвалюе мясцовых жыхароў будаўніцтва вадаправода, газіфікацыя пасёлка. З боку кіраўніка галіны, старшыні райвыканкама людзям будзе аказана дапамога, падтрымка і ўдзел па ўсіх агучаных пытаннях.

За плённую, добрасумленную працу, дасягненні высокіх паказчыкаў у рабоце падзякамі міністэрства былі адзначаны лепшыя працаўнікі сельгаспрадпрыемства.