Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Дэлегат на ўстаноўчы з'езд па стварэнні партыі з працоўнай назвай «Беларуская палітычная партыя «Белая Русь» ад Шаркаўшчынскага раёна Зінта Валюшкіна

02.03.2023

Дэлегат на ўстаноўчы з'езд па стварэнні партыі з працоўнай назвай «Беларуская палітычная партыя «Белая Русь» ад Шаркаўшчынскага раёна Зінта Мікалаеўна Валюшкіна, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Жвіранка»:

- Упэўнена, што новая партыя будзе своеасаблівым падмуркам для вырашэння важных дзяржаўных пытанняў. У яе склад увойдуць людзі, якія будуць адкрыта выказваць сваё меркаванне ў абарону нашай дзяржавы.

На думку ўдзельнікаў першаснай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» ААТ «Жвіранка», якую я ўзначальваю, стварэнне такой партыі своечасова. Мы бачым, якія выклікі і пагрозы ў апошнія гады нашай краіне даводзіцца пераадольваць. Тое, што ў партыю будуць уваходзіць людзі вопытныя, цікавыя, - вельмі важна, паколькі яны з'яўляюцца лідэрамі меркаванняў у сваіх арганізацыях, прадпрыемствах, грамадскіх аб'яднаннях.

Хочацца верыць, што распачатая справа будзе паспяховай. Мае вялікае значэнне, што партыя нараджаецца менавіта ў Год міру і стварэння. Гэта яшчэ раз падкрэслівае яе каштоўнасць.