Паважаныя мужчыны Шаркаўшчынскага раёна!
Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём бацькі!
У Рэспубліцы Беларусь склалася добрая традыцыя правядзення Тыдня бацькоўскай любовi. 14 кастрычніка мы дорым цёплыя словы падзякі жанчынам да Дня маці, а 21 кастрычніка, у Дзень бацькі, падкрэсліваем ролю і аўтарытэт мужчыны ўсям'і.
Фундаментам шматвяковага ўкладу жыцця беларускага народа заўсёды былі традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, дзе бацька - кіраўнік і апора для ўсяго роду, крыніца назапашанага ў пакаленнях досведу, сілы і мудрасці продкаў.
У сучасным свеце менавіта асабісты прыклад, клопат і падтрымка бацькі з дзяцінства выхоўваюць адказнасць, працавітасць, павагу да старэйшых, гатоўнасць служыць Радзіме і абараняць сваю зямлю, жыць у міры і стварэнні.
Жадаем усім бацькам быць добрым прыкладам і аўтарытэтам для сваіх дзяцей, няхай заўсёды хапае сіл на ўзорнае выкананне бацькоўскага абавязку. А самай вялікай узнагародай для кожнага з вас няхай стануць шчаслівыя і любячыя сем'і, дзе пануюць паразуменне, радасць і ўтульнасць!
Здароўя, поспехаў, дабрабыту вам і вашым блізкім!
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Д.М. Ламака |
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў
С.Н. Арэшкаў |