Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна віншуе з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

01.07.2022

Паважаныя Шаркаўчане!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 78-й гадавінай вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

У зліцці гэтых двух знамянальных дат закладзены вялікі маральны і патрыятычны сэнс, які ўвасабляе непарыўную сувязь пакаленняў, аб'ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі.

Мы не павінны забываць аб беспрэцэдэнтнай мужнасці герояў, тых, хто не схіляў галаву перад ворагам, аб вялікай адказнасці, што ляжыць на нашых плячах. Бо нам ад бацькоў і дзядоў дасталася найбагацейшае спадчына - права на жыццё ў свабоднай краіне. Працягваючы слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў, мы імкнемся стваральнай працай унесці свой уклад у развіццё і працвітанне роднай Беларусі.

Сёння мы ўсе нясем адказнасць за тое, каб наша дзяржава была моцнай і квітнеючай, каб усе мы жылі камфортна, шчасна і бяспечна на сваёй зямлі. Таму так важна чуць і паважаць адзін аднаго, імкнуцца да паразумення, аб'ядноўвацца вакол пазітыўнай і стваральнай ідэі, і тады нам не страшныя любыя выпрабаванні і цяжкасці.

Дарагія сябры! Дазвольце шчыра падзякаваць усім вам за працу, актыўную грамадзянскую пазіцыю, адказнасць і ініцыятыву.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту і дабра. Няхай у кожным доме будуць шчасце, дастатак і каханне! Няхай будзе мірным заўтрашні дзень нашай краіны, а стваральная праца кожнага з нас стане дастойным укладам у развіццё і працвітанне Айчыны!

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага выканаўчага

камітэта

Д.М.Ламака

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага Савета дэпутатаў

В.С.Шпец