Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Раённы фестываль дзіцячай і юнацкай творчасці «Каляровыя сны»

03.06.2021

30 мая ў РЦК адбыўся раённы фестываль дзіцячай і юнацкай творчасці «Каляровыя сны». Вядучыя Кацярына Сікора і Данііл Голубеў далі старт гэтаму святу дзяцінства і творчасці.

Юныя артысты выконвалі песні рознай тэматыкі. Перад журы была няпростая задача выбраць лепшых з лепшых, назваўшы імёны пераможцаў, прызёраў конкурсу, якія былі ўзнагароджаны дыпломамі, памятнымі падарункамі і салодкімі прызамі ад раённай арганізацыі ГА «Белая Русь», раённага камітэта ГА «БРСМ» і раённага Цэнтра культуры.

У намінацыі «Вакальныя ансамблі» трыа ўзорнага тэатра эстраднай песні «Маленькая фея» і трыа «Натхненне» адзначаны дыпломамі трэцяй ступені.

У намінацыі «Саліст-вакаліст. Малодшая група ад 5 да 9 гадоў» першае месца заняла Аліса Аляхновіч, другое - Віялета Бахір, трэцяе - Ганна Рамановіч.

У намінацыі «Саліст-вакаліст. Сярэдняя група ад 10 да 13 гадоў» не было роўных Ангеліне Савельевай, другое месца ў Ульяны Касарэўскай, на трэцім - Кацярына Малыш.

У намінацыі «Саліст-вакаліст. Старэйшая група ад 14 да 17 гадоў» лепшыя вакальныя дадзеныя апынуліся ў Соф'і Федуковiч, другое месца заняла Наталля Яблонская, трэцяе - у Леаніда Хрола.

Гран-пры конкурсу журы аднагалосна прысудзіла Дар'і Касцюкевіч. Спецыяльным прызам журы была адзначана Ксенія Сідарава. Самая маленькая ўдзельніца мерапрыемства Ксенія Талапіла адзначана у намінацыі «Адкрыццё фестывалю». У намінацыі «Самы лепшы сцэнічны вобраз» перамогу атрымала Ксенія Касцюкевіч, а «Надзеяй фестывалю» стаў Кірыл Шпак.

Шмат апладысментаў было адрасавана Дар'і Касцюкевіч, якая і атрымала прыз глядацкіх сімпатый. Нічые выступы не засталіся па-за ўвагай - усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі дыпломы за ўдзел.

Неабходна адзначыць, што ў фае РЦК праходзіла выстава дзіцячых работ «Дзіцячы карагод» раённага цэнтра рамёстваў. Кіраўнік клуба народных майстроў «Талака» Святлана Заіка ўручыла на сцэне удзельнікам гурткоў РЦР «Саломенная кветка», «Гліняная цацка», «Натхненне», «Творчы крэатыў»дыпломы і памятныя падарункі.

Алена Ананіч.