У Шаркаўшчыне адбыўся дабрачынны ранішнік
30.12.2024
Навагодняга свята, якое стала кульмінацыяй раённай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», чакалі з нецярпеннем 75 дзяцей. На дабрачынны ранішнік "Навагоднія прыгоды ёлкі" ў раённы цэнтр культуры былі запрошаны дзеці-інваліды, сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама выхоўваюцца ў апякунскіх і прыёмных, замяшчальных сем'ях, дзеці, якія знаходзяцца ў раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры. Святочнае мерапрыемства запомнілася яркім тэатралізаваным прадстаўленнем. Запальныя танцы, вясёлыя песні, конкурсы і карагоды з любімымі навагоднімі персанажамі пагрузілі дзяцей у атмасферу чараўніцтва. Радасць свята з юнымі жыхарамі нашага рэгіёна падзялілі старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Ламака, яго намеснік Юрый Васілеўскі, прадстаўнікі аддзела па адукацыі райвыканкама і сектара культуры. Дзмітрый Міхайлавіч пажадаў усім добра правесці зімовыя святы і школьныя канікулы. А яшчэ заўважыў, што пад якім бы знакам ні праходзіў чарговы год, любы з іх заўсёды будзе адзначаны, перш за ўсё, клопатам пра нашых дзяцей. У завяршэнне мерапрыемства Дзмітрый Ламака выканаў прыемную місію-уручыў дзецям салодкія падарункі.