Паважаныя шаркаўчане!
Сардэчна віншуем вас з 85-годдзем утварэння Шаркаўшчынскага раёна!
Восемдзесят пяць гадоў для гістарычнага шляху раёна - тэрмін немалы. Мянялася яго тэрыторыя, эканамічнае і сацыяльна-культурнае развіццё. Але нязменным заставалася адно - стаўленне людзей да сваёй малой радзімы. Шаркаўшчынскі раён для ўсіх нас - не проста месца жыхарства, гэта агульны дом, які аб'ядноўвае людзей розных лёсаў, характараў, пакаленняў у адзінае цэлае.
Мы па праве ганарымся мінулым нашага раёна, яго дасягненнямі, цэнім сучаснасць і верым у будучыню.
Шаркаўшчынскі раён жыве і развіваецца: будуюцца дарогі, добраўпарадкоўваюцца населеныя пункты і павялічваецца ўвод жылля. Але мы разумеем, што не можа быць ніякага эканамічнага развіцця без чалавечай працы. Таму людзі - гэта наша галоўная каштоўнасць.
У гэты святочны дзень вялізная падзяка і нізкі паклон усім, хто абараняў раён у гады Вялікай Айчыннай вайны, уладкоўваў у пасляваенныя гады і стваральна працаваў на яго дабрабыт.
Сёння летапіс роднага краю працягваецца, і хочацца пажадаць, каб наперадзе ў яго было шмат добрых юбілеяў. А гэта магчыма толькі пры адной умове: калі кожны будзе адчуваць асабістую адказнасць за яго лёс. Засцерагаючы багатую гістарычную спадчыну, захоўваючы лепшыя традыцыі, культурныя і духоўныя каштоўнасці, усе разам мы вырашым нямала важных задач, а таксама абавязкова даб'емся выканання намечаных мэт.
Дарагія сябры! Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шмат добрых і радасных падзей, шчасця, міру, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні!
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Д.М. Ламака |
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў
С.Н. Арэшкаў |