Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Адкрыты дыялог «Размова аб важным: шчаслівая сям'я - моцная дзяржава» прайшоў у Полацку

17.10.2023

Тэматычная размова аб важным "Шчаслівая сям'я - моцная дзяржава" ў Полацку сабрала членаў Савета Рэспублікі, прадстаўнікоў духавенства, міністэрстваў, ведамстваў, грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў, сем'яў з розных рэгіёнаў Беларусі. Асноўныя акцэнты адкрытага дыялогу абазначыла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Полацк не выпадкова стаў цэнтрам прыцягнення для сем'яў напярэдадні Дня маці, які адзначаецца 14 кастрычніка. Наталля Качанава адзначыла, што на полацкай зямлі зараджалася беларуская дзяржаўнасць, і госці старажытнага Полацка змаглі далучыцца да вытокаў.

БелТА