Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Дні культуры Індыі пройдуць у Віцебску

18.01.2022

З 21 па 26 студзеня ў канцэртнай зале "Віцебск" пройдуць дні нацыянальнай культуры Індыі, паведамілі БЕЛТА ў Цэнтры культуры "Віцебск".

Жыхары і госці горада змогуць пазнаёміцца з цудоўнай, казачнай і цікавай краінай у Паўднёвай Азіі. На працягу шасці дзён гасцей чакаюць майстар-класы па ёзе, мехендзі (мастацтва роспісу хной на целе), гастранамічныя і мастацкія падарожжы, кінапаказы лепшых балівудскіх фільмаў. Завершыць дні нацыянальнай культуры вечарынка Bollywood party з топавымі дыджэямі Віцебска.

Каб наведаць мерапрыемствы праекта, трэба забраніраваць запрашальныя білеты па тэлефонах: 8 (029) 640-90-56 (МТС) і 8 (0212) 67-34-86.

Праект рэалізуецца Цэнтрам культуры "Віцебск" пры садзейнічанні пасольства Індыі ў Беларусі.

БелТА