Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Юныя дзюдаісты Беларусі і Расіі пазмагаюцца за перамогу на турніры ў Віцебску

06.12.2023

Юнакі і дзяўчаты 2008-2010 гадоў нараджэння выступяць 6 снежня на ІІІ Адкрытым абласным турніры па дзюдо на прызы старшыні Савета Віцебскага абласнога аддзялення ГА "Беларуская федэрацыя дзюдо". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік старшыні абласнога аддзялення федэрацыі галоўны суддзя спаборніцтваў Віталь Аляшкевіч.

Удзельнічаць у спаборніцтвах будуць не менш за 160 дзюдаістаў, якія прадстаўляюць спецыялізаваныя вучэбна-спартыўныя ўстановы Віцебскай вобласці. Чакаюцца каманды з Брэста, Гродна, Магілёва, Мінска, а таксама з Расіі. Юнакі выступяць у дзевяці вагавых катэгорыях (да 46, 50, 55, 60, 66, 73, 81, 90, +90 кг), дзяўчаты будуць змагацца ў пяці (40, 48, 52, 57, 70 кг). Жараб'ёўка ўдзельнікаў адбудзецца 6 снежня ў 10.30, ужо ў 11.45 стартуюць папярэднія сустрэчы. З 16.30 пачнуцца паўфінальныя і фінальныя баі, дзе вызначацца пераможцы. Турнір прымае Віцебскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву.

Лепшыя спартсмены па выніках змогуць трапіць у склад зборнай каманды Віцебскай вобласці і ў далейшым прадстаўляць паўночны рэгіён Беларусі на рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах. "Калі гаварыць аб дзюдаістах Віцебскай вобласці, то юнакі і дзяўчаты 13-15 гадоў паказваюць нядрэнныя вынікі. Напрыклад, у мінулым годзе на рэспубліцы ўзялі агульнакаманднае трэцяе месца. У цэлым каманда добрая, і ў ёй ёсць моцныя спартсмены з Віцебска, Оршы, Дуброўна, Полацка. Стаўка робіцца як мінімум чалавек на дзесяць", - растлумачыў Віталь Аляшкевіч.

Наступнымі стартамі пасля адкрытага абласнога турніру па дзюдо для атлетаў 2008-2010 гадоў нараджэння стане першынство Віцебскай вобласці, намечанае на 8 снежня. Далей у графіку - падрыхтоўка да рэспубліканскага ўзроўню. "Гэта будуць вучэбна-трэніровачныя зборы са зборнай камандай, - сказаў галоўны суддзя турніру. - Непасрэдна мацнейшыя спартсмены, якія трапілі ў зборную нашай вобласці, будуць выступаць на чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па дзюдо".

БелТА