У дзень Раства Хрыстова ў Віцебску на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбылося традыцыйнае свята духоўнай музыкі. Мастацтвам духоўнай музыкі радавалі сэрцы віцяблян і гасцей горада харавыя калектывы і выканаўцы з многіх куткоў Прыдзвінскага краю, а таксама госці свята - расійскія калектывы з Сергіева Пасада Маскоўскай вобласці, Балтыйска Калінінградскай вобласці і Рэспублікі Карэлія.