Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

У Гарадку прайшла цырымонія ўручэння Нацыянальнай літаратурнай прэміі

05.09.2023

Лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі ўручылі заслужаныя ўзнагароды на адкрыцці XXX Дня пісьменства ў Гарадку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У ліку ўладальнікаў высокай узнагароды былі як вопытныя пісьменнікі і паэты, так і тыя, хто робіць першыя крокі ў літаратурнай творчасці.

Лепшым творам у прозе прызнана работа Уладзіміра Гаўрыловіча "Па веры вашай...".

У публіцыстыцы лаўрэатам прэміі стаў Уладзімір Макараў за кнігу "Во имя будущего страны. О приоритетах национальной безопасности в новом веке".

Лепшы твор для дзяцей і юнацтва "Пашка і сонечны праменьчык" стварыла Алена Стэльмах.

Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі "Дыядэмная споведзь" напісала Соф'я Шах.

Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства належыць пяру Аліны Сабуць. Яе "Літаратурныя дыялогі: мастацкія пошукі беларускай літаратуры ХХ-ХХІ стагоддзяў" прынеслі аўтару заслужаную ўзнагароду.

Лепшым дэбютам года была прызнана Алеся Прыходзька з кнігай "Хлюпик и друг его Нюня".

БелТА