Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Амаль 1,5 млн чалавек аздаравіліся ў санаторыях Беларусі ў 2023 годзе

02.02.2024

У беларускіх здраўніцах у 2023 годзе адпачылі 1,483 млн чалавек. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі расказаў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дырэктар цэнтра адзначыў, што 2023 год аказаўся паспяховым для сістэмы санаторна-курортнага лячэння. Па ўсіх асноўных паказчыках дзейнасці адзначана дадатная дынаміка.

"Яна істотна перавысіла нашы планавыя паказчыкі. Сярэднегадавая запаўняльнасць санаторна-курортных арганізацый за 2023-і склала 84,1 працэнта. Увогуле аздаравілася і прайшла лячэння рэкордная колькасць людзей - 1,483 млн чалавек. Выручка ад рэалізацыі санаторна-курортных паслуг склала Br1,063 млрд", - рэзюмаваў Генадзь Балбатоўскі.

БелТА