Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Беларусь і Турцыя пацвердзілі нацэленасць на стратэгічнае партнёрства

28.02.2024

Стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін абмеркаваны на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турцыі Джэмам Ышыкам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Дыпламаты абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковага парадку дня. Асаблівую ўвагу яны ўдзялілі падтрыманню палітычнага дыялогу, умацаванню гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, а таксама выкананню дамоўленасцей, дасягнутых на вышэйшым і высокім узроўнях.

"Бакі пацвердзілі нацэленасць на далейшае развіццё адносін у рэчышчы стратэгічнага партнёрства паміж Рэспублікай Беларусь і Турэцкай Рэспублікай", - расказалі ў прэс-службе МЗС.

БелТА