Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Прамвытворчасць у Беларусі ў студзені-жніўні вырасла на 8,6 працэнта

17.09.2021

Аб'ём прамысловай вытворчасці ў Беларусі ў студзені-жніўні склаў Br97,6 млрд, або ў супастаўных цэнах 108,6 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2020 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Вытворчасць у горназдабыўной прамысловасці ўзрасла на 1,1 працэнта, у апрацоўчай - на 8,7 працэнта.

Па віду эканамічнй дзейнасці "Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам" вытворчасць вырасла на 11,3 працэнта, у водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў павялічылася на 2,7 працэнта.

БелТА