Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

У Беларусі намалацілі больш як 4 млн тон збожжа з улікам рапсу

08.08.2023

У Беларусі намалацілі 4,069 млн т збожжа з улікам рапсу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 8 жніўня, збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса) убрана 936,6 тыс. га, або 48,9 працэнта да ўборачнай плошчы. Намалочана 3,176 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 33,9 ц/га.

Азімага рапсу на зерне ўбрана 316,2 тыс. га (96 працэнтаў да ўборачнай плошчы), намалочана 893,2 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 28,2 ц/га.

Лён выцераблены на 31,8 тыс. га, што складае 72,8 працэнта ўборачнай плошчы.

БелТА