Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

У Беларусі падлічылі інвестыцыі ў асноўны капітал за студзень-ліпень 2023 года

23.08.2023

У Беларусі падлічылі інвестыцыі ў асноўны капітал за студзень - ліпень 2023 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

За сем месяцаў выкарыстана інвестыцый у асноўны капітал у аб'ёме Br17,6 млрд.

Падлічана ўдзельная вага абласцей і Мінска ў рэспубліканскім аб'ёме інвестыцый у асноўны капітал. Лідзіруе Мінская вобласць - 24,1 працэнта. У Мінску было выкарыстана 18,5 працэнта інвестыцый, у Брэсцкай вобласці - 16,2 працэнта, Гомельскай - 12,7 працэнта, Гродзенскай - 12 працэнтаў, Віцебскай - 8,9 працэнта, Магілёўскай - 7,6 працэнта.

Тэхналагічная структура інвестыцый у асноўны капітал наступная: будаўніча-мантажныя работы - 48,1 працэнта, машыны, абсталяванне, транспартныя сродкі - 38,3 працэнта, іншыя работы і затраты - 13,6 працэнта.

Па формах уласнасці 42,9 працэнта склалі дзяржаўныя інвестыцыі ў асноўны капітал, 50,1 працэнта - прыватныя, 7 працэнтаў - замежныя.

БелТА