Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

У Беларусі створана міжведамасная рабочая група па праверцы сістэмы аховы здароўя

23.01.2023

У Беларусі створана міжведамасная рабочая група па праверцы сістэмы аховы здароўя. Адпаведнае распараджэнне падпісаў 20 студзеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Міжведамаснай рабочай групе даручана правесці праверку эфектыўнасці функцыянавання сістэмы аховы здароўя ў частцы аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву. У яе склад уключаны медыкі, якія валодаюць неабходнай кваліфікацыяй і дастатковым практычным вопытам.

Пры неабходнасці да работы групы будуць прыцягвацца кіраўнікі і спецыялісты рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, іншых дзяржаўных органаў і арганізацый, а таксама іншыя асобы, якія маюць адпаведную кваліфікацыю і практычны вопыт.

Рабочая група павінна да 31 сакавіка бягучага года прадставіць Прэзідэнту Беларусі першы даклад аб выніках праверкі і прапановы па вырашэнні выяўленых праблемных пытанняў.

Кіраўнікам рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, іншых дзяржаўных органаў і арганізацый даручана аказваць садзейнічанне міжведамаснай рабочай групе і прадстаўляць неабходныя матэрыялы і інфармацыю.

Аляксандр Лукашэнка анансаваў стварэнне адпаведнай рабочай групы яшчэ 5 снежня, прымаючы з дакладам кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя. Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на неабходнасці забеспячэння якасным і даступным лячэннем усіх грамадзян краіны. "У бліжэйшы час мною будзе створана мабільная група абсалютна незалежных ад вас людзей, спецыялістаў, якія правераць і сістэму аховы здароўя, і выбарачна нечакана правераць бальніцы", - сказаў Прэзідэнт.

БелТА