Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Урад Беларусі зацвердзіў пагадненне з Расіяй аб спагнанні аэранавігацыйных збораў і тарыфаў

09.11.2023

Урад Беларусі зацвердзіў пагадненне з Расіяй аб спагнанні аэранавігацыйных і аэрапортавых збораў і тарыфаў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 3 лістапада 2023 года нумар 765, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Згодна з дакументам, паміж урадам Беларусі і Расіі зацвярджаецца пагадненне аб спагнанні аэранавігацыйных і аэрапортавых збораў і тарыфаў, падпісанае ў Маскве 28 чэрвеня 2023 года.

Акрамя таго, Міністэрства замежных спраў павінна будзе накіраваць паведамленне расійскаму боку аб выкананні Беларуссю ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу гэтага пагаднення.

БелТА