predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

13 февраля 2014

12 лютага ў Шаркаўшчыне прайшлі ўрачыстыя мерапремствы, прысвечаныя 25-й гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана

Святочныя мерапрыемствы распачаліся з сустрэчы кіраўніцтва раёна з воінамі-афганцамі.

Святочныя мерапрыемствы распачаліся з сустрэчы кіраўніцтва раёна з воінамі-афганцамі. Першы намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Міхайлавіч Ламака павіншаваў прысутных са святам і ўручыў воінам-афганцам граматы і падзякі. Падчас сустрэчы ў райвыканкаме воіны-інтэрнацыяналісты атрымалі ў падарунак альбом “Афганістан. Без права на забыццё”, у якім сабраны ўсе звесткі пра шаркаўчан, якія выконвалі інтэрнацыянальны доўг у Афганістане. Потым у скверы ДРБУ-131 ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам прайшоў урачысты мітынг. У касцёле Узвышэння Свтога Крыжа і царкве “Усіх смуткуючых Радасць” прайшлі багаслужэнні па загінулых і памерлых афганцах. Мерапрыемства завяршылася святочным аганьком, на якім перад прысутнымі выступаў гурт “Каліна”.

Андрэй Бурэц