predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

15 лютага прайшло чарговае пасяджэнне Савета Шаркаўшчынскага
раённага аб’яднання прафсаюзаў

16 февраля 2022

15 лютага прайшло чарговае пасяджэнне Савета Шаркаўшчынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў

15 лютага ў вялікай зале райвыканкама прайшло чарговае пасяджэнне Савета Шаркаўшчынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў пад кіраўніцтвам яго старшыні Ігара Віктаравіча Малюгіна.

15 лютага ў вялікай зале райвыканкама прайшло чарговае пасяджэнне Савета Шаркаўшчынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў пад кіраўніцтвам яго старшыні Ігара Віктаравіча Малюгіна.

Удзел у рабоце Савета прынялі старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Юрый Мікалаевіч Дзеркач, старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрый Міхайлавіч Ламака, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Канстанцінавіч Вазміцель.

На пасяджэнне былі запрошаны старшыні галіновых прафсаюзаў раёна, старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў.

З асноўным дакладам выступіў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Малюгін І.В., які агучыў інфармацыю аб дзейнасці аб’яднання за мінулы год, азнаёміў з планам работы на 2022 год. Савет раённага аб’яднання прафсаюзаў адзначыў, што раённымі арганізацыямі галіновых прафсаюзаў і пярвічнымі прафсаюзнымі арганізацыямі праводзіцца значная работа па выкананні рашэнняў VІІІ З’езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Праграмы дзейнасці ФПБ на 2020-2025 гады.

Таксама Ігар Віктаравіч зачытаў прысутным тэкст дэкларацыі аб падтрымцы рэферэндума па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая была прынята ўдзельнікамі V пленума Савета ФПБ.

Затым да прысутных звярнуўся старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Ю.М.Дзеркач. У прыватнасці, ён сказаў пра тое, якія задачы на будучае ставіць перад сабой Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Гэта, у першую чаргу, падрыхтоўка і ўдзел у рэспубліканскім рэферэндуме па змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які адбудзецца ў краіне 27 лютага. На яго думку, кожны сумленны чалавек, якому не абыякавы далейшы лёс нашай краіны, павінен выканаць свой грамадзянскі абавязак і прыйсці на ўчастак для галасавання.

Яго падтрымалі ў сваіх выступленнях старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Д.М.Ламака, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў І.К.Вазміцель, старшыні прафсаюзных арганізацый, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў.

Па выніках праведзенага Савета Шаркаўшчынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў аднагалосна былі прыняты адпаведныя Пастановы.