Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
17 марта 2014
14 сакавіка, напярэдадні Дня Канстытуцыі 15 маладых жыхароў нашага раёна атрымалі свой першы, галоўны ў жыцці дакумент — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
14 сакавіка, напярэдадні Дня Канстытуцыі 15 маладых жыхароў нашага раёна атрымалі свой першы, галоўны ў жыцці дакумент — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. У гэты дзень па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ва ўсёй краіне праходзіла акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі”. Урачыстае мерапрыемства, якое адбылося ў сярэдняй школе № 1 гарпасёлка, стала адметным і памятным для юнакоў і дзяўчат. Старшыня райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч павіншаваў маладых людзей са святам і разам са старшым інспектарам групы па грамадзянству і міграцыі РАУС Таццянай Гардзееўнай Марозавай уручыў маладым грамадзянам Беларусі пашпарты. Старшыня раённага савета ветэранаў Галіна Мікалаеўна Філатава таксама павіншавала з адметнай падзеяй у іх жыцці і пажадала юнакам і дзяўчатам усяго самага найлепшага. Наказ быць дастойнымі грамадзянамі нашай краіны дала маладому пакаленню ад імя бацькоў Таццяна Станіславаўна Бука. У другой частцы ўрачыстага мерапрыемства першы сакратар райкама ГА БРСМ Юлія Палялейка ўручыла білеты членаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі вучням школ раёна. Яшчэ шаснаццаць юнакоў і дзяўчат папоўнілі рады грамадскага аб’яднання. Вучні, удзельнікі гурткоў мастацкай самадзейнасці СШ № 1, падрыхтавалі цікавую канцэртную праграму і пастараліся зрабіць усё ад іх залежнае, каб Дзень Канстытуцыі, атрыманне пашпарта і ўступленне ў рады БРСМ абавязкова сталі для кожнага маладога чалавека знакавай падзеяй на пачатку іх ужо самастойнай жыццёвай дарогі.
Сяргей РАЙЧОНАК