Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
13 января 2017
Непрыкметна праляцелі дзесяцігоддзі. Заснаваны ў 1940, перадваенны год, раён зведаў шмат пераўтварэнняў. Не абышло яго ваеннае ліхалецце, адгалоскі якога шмат год былі незагойнымі ранамі на душах і сэрцах шаркаўчан. Няпроста было людзям, якія паднімалі з руін разбураны народнагаспадарчы комплекс.
Непрыкметна праляцелі дзесяцігоддзі. Заснаваны ў 1940, перадваенны год, раён зведаў шмат пераўтварэнняў. Не абышло яго ваеннае ліхалецце, адгалоскі якога шмат год былі незагойнымі ранамі на душах і сэрцах шаркаўчан. Няпроста было людзям, якія паднімалі з руін разбураны народнагаспадарчы комплекс.
Прыгадаем разам некаторыя вытрымкі з гісторыі. На час стварэння раёна ў ім пражывала 27.368 чалавек. На землях памешчыкаў створаны два калгасы. Пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў да восені 1944 года аднавілі сваю работу калгасы імя Сталіна і “1-е Мая”.
На пачатак 1950 года ў раёне налічвалася 100 калгасаў і адзін саўгас. Праз тры гады калектыўныя гаспадаркі ўзбуйніліся — іх стала 32. У 1955 годзе працавалі раённая бальніца, 3 урачэбныя ўчасткі, 9 фельчарска-акушэрскіх пунктаў. Працавала мясцовая прамысловасць: райпрамкамбінат, раймаслапрам, арцель “Чырвоны сцяг”. Развіццё атрымала і народная адукацыя. Налічвалася 6 сярэдніх, 21 сямігадовая і 43 пачатковыя школы.
17 красавіка 1962 года раён быў скасаваны і аднавіў сваё існаванне ў 1966 годзе. На гэты час дзейнічалі 27 калгасаў і 4 саўгасы, маслазавод, камбінат бытавога абслугоўвання, прамкамбінат, агародніна-сушыльны завод, сельгастэхніка.
Першымі сакратарамі райкама кампартыі і старшынямі райвыканкама ў розныя гады працавалі Цімафей Пятровіч Шарыпаў, Вячаслаў Сямёнавіч Русак, Анатолій Георгіевіч Шманцар, Віктар Андрэевіч Бядрыцкі, Мікалай Андрэевіч Таратута, Анатолій Ермалаевіч Хрусцель, Іван Іванавіч Цярэшка, Мечыслаў Часлававіч Сезянеўскі, Леанід Віктаравіч Клакоўскі, Мечыслаў Віктаравіч Морхат. Цяпер наш раён узначальвае Мікалай Ірынархавіч Баговіч.
Гісторыя Шаркаўшчынскага раёна працягваецца. І мы разам з вамі, паважаныя землякі, будзем папаўняць летапіс свайго краю новымі старонкамі.