Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
15 сентября 2016
15 верасня ўсе бібліятэкары Беларусі – а з імі і многія чытачы –адзначаюць прафесійнае свята – Дзень бібліятэк. Свята з'явілася ў краіне ў 2001 годзе па Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Дата выбрана ў гонар дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, галоўнага кнігасховішча краіны.
15 верасня ўсе бібліятэкары Беларусі – а з імі і многія чытачы –адзначаюць прафесійнае свята – Дзень бібліятэк. Свята з'явілася ў краіне ў 2001 годзе па Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Дата выбрана ў гонар дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, галоўнага кнігасховішча краіны.
Шаркаўшчынская бібліятэчная сістэма арганізавана ў 1977 годзе. З 1 ліпеня 2016 года ў сетку бібліятэк Шаркаўшчынскага раёна ўваходзяць 17 бібліятэк: цэнтральная раённая бібліятэка, дзіцячая бібліятэка і 15 сельскіх бібліятэк-філіялаў. За гады існавання цэнтральнай бібліятэкі сфарміраваўся творчы калектыў, з'явіліся свае прыгожыя традыцыі. На сённяшні дзень у бібліятэчнай сістэме працуюць 33 супрацоўнікі. Дзейнасць усіх устаноў каардынуе цэнтральная раённая бібліятэка. Напярэдадні прафесійнага свята словы шчырай удзячнасці адрасуюцца работнікам, якія пакінулі свой значны след у бібліятэчнай дзейнасці раёна, а зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку: Аліна Эдмундаўна Яблонская, Ларыса Іванаўна Марковіч, Любоў Сяргееўна Сырцова, Ларыса Анісімаўна Папчанка, Ірэна Мечыславаўна Більдзюга, Кацярына Аляксандраўна Аўлас, Аліна Баляславаўна Ракоца, Зоя Уладзіміраўна Кавінька, Людміла Карнееўна Мацкевіч, Ірына Віктараўна Абламава, Галіна Мечыславаўна Фаміна, Марыя Андрэеўна Фомчанка, Ірэна Канстанцінаўна Руткоўская, Зінаіда Канстанцінаўна Машнюк, Валянціна Андрэеўна Буйка, Ларыса Аляксандраўна Чарняўская, Леаніда Станіславаўна Рымчонак,Клемянціна Антонаўна Латышонак, Цыліна Бярнардаўна Кундра, Святлана Іосіфаўна Шантар, Марыя Людвігаўна Талапіла. Шчырых слоў удзячнасці за сваю працу заслугоўвае бібліятэкар Іёдскай бібліятэкі Галіна Парфір'еўна Яблонская – 40 гадоў жыцця яна прысвяціла бібліятэчнай справе. Высокай адзнакі заслугоўвае работа аддзела камплектавання і апрацоўкі літаратуры, які ўзначальвае Святлана Базарэвіч; аддзела абслугоўвання і інфармацыі (загадчыца аддзела Таццяна Райчонак), аддзела бібліятэчнага маркетынгу (загадчыца аддзела Марыя Сушко), работа дзіцячай бібліятэкі пад кіраўніцтвам загадчыцы Тамары Паляк. У ліку лепшых бібліятэкараў раёна, што працуюць на сяле, Ларыса Мядзелец (Верацееўская бібліятэка), Таццяна Хоміч (Германавіцкая бібліятэка), Лена Гугалінская і Ірына Машара (Лужкаўская бібліятэка). Належным чынам пад кіраўніцтвам Паліны Аляксандраўны Чарняўскай арганізавана работа прафсаюзнай арганізацыі. А ўвогуле, высокі прафесіяналізм, пачуццё адказнасці за рэзультаты сваёй дзейнасці, адданасць прафесіі, разуменне яе значнасці, імкненне да лепшага і новага характэрны для ўсіх супрацоўнікаў бібліятэкі.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ