predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

18 лістапада
дэлегацыя з Шаркаўшчынскага раёна прыняла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання перадавікоў аграпрамысловага комплексу

20 ноября 2022

18 лістапада дэлегацыя з Шаркаўшчынскага раёна прыняла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання перадавікоў аграпрамысловага комплексу

18 лістапада Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка у Палацы Незалежнасці правёў цырымонію ўзнагароджвання перадавікоў аграпрамысловага комплексу краіны. Удзел у маштабным мерапрыемстве прыняла і дэлегацыя нашага раёна ў складзе старшыні райвыканкама Дзмітрыя Ламака і трактарыста-машыніста ААТ “Даватарскі” Юрыя Ардынскага. Юрый Геронцьевіч падзяліўся сваімі ўражаннямі аб паездцы:

— Асноўная частка мерапрыемства праходзіла ў зале ўрачыстых цырымоній Палаца Незалежнасці. Там прысутнічалі людзі розных прафесій: ад механізатараў і жывёлаводаў да кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў і раёнаў. Кожны з іх унёс свой уклад у харчовую бяспеку краіны. Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка павіншаваў усіх працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК з прафесійным святам, а перадавікам уручыў дзяржаўныя ўзнагароды.

Пасля выступлення Прэзідэнта краіны і правядзення цырымоніі ўзнагароджвання ўсе прысутныя мелі магчымасць наведаць Палац Рэспублікі, дзе для работнікаў сельскай гаспадаркі сваё песеннае майстэрства прадэманстравалі лепшыя калектывы і выканаўцы беларускай эстрады. Паездка ў сталіцу надоўга застанецца ў маёй памяці. Я шчыра ўдзячны яе арганізатарам за магчымасць пабываць на рэспубліканскім форуме, убачыць і пачуць Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку.

Сяргей РАЙЧОНАК.