predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

18 жніўня ў Алашках прайшло свята “Яблычны фэст”

20 августа 2018

18 жніўня ў Алашках прайшло свята “Яблычны фэст”

З самага ранку 18 жніўня на гасцінную шаркаўшчынскую зямлю ў Алашкі пачалі прыязджаць госці і ўдзельнікі абласнога свята аматарскіх аб’яднанняў “Яблычны фэст”

З самага ранку 18 жніўня на гасцінную шаркаўшчынскую зямлю ў Алашкі пачалі прыязджаць госці і ўдзельнікі абласнога свята аматарскіх аб’яднанняў “Яблычны фэст”. На свята прыехалі самадзейныя артысты амаль з усіх куткоў нашай вобласці, а таксама шаноўныя госці: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Рычардавіч Зямчонак, кіраўнік Консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску Угіс Скуя, намеснік старшыні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Алег Станіслававіч Варша, намеснік дырэктара Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Зоя Аляксандраўна Гукава.

Удзельнікі і госці фэсту традыцыйна наведалі маляўнічыя мясціны ў Алашках, дзе жыў і працаваў знакаміты беларускі садавод-селекцыянер Іван Паўлавіч Сікора, а таксама яго музей.

Гасцей і ўдзельнікаў свята вітаў намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі. З нагоды свята старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Мікалаевіч Шарснёў і старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Уладзіміравіч Цярэнцьеў накіравалі прывітальны адрас, які быў зачытаны на сцэне.

Як і ў мінулыя гады, сёлета на свяце прысутнічалі і латвійскія госці, удзельнікаў і гасцей свята прывітаў консул Угіс Скуя. З прывітальным словам таксама выступілі дэпутат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Рычардавіч Зямчонак і намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама Алег Станіслававіч Варша.

Сяргей Рычардавіч узнагародзіў Ганаровай граматай Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь старшыню Іёдскага сельскага Савета дэпутатаў Віктара Віктаравіча Катовіча.

Па праваслаўных канонах на галоўнай сцэне словы малітвы прачытаў дабрачынны цэркваў Шаркаўшчынскай акругі, протаіерэй Пётр Бараноўскі.
Мерапрыемства праходзіла на шматлікіх пляцоўках: тэатральнай, спартыўна-цыркавой, народных танцаў, дзіцячай з атракцыёнамі, “За здаровы лад жыцця”, “Блінны панадворак”, “Музычна-гульнёвы панадворак”, “Яблычная алея”, “Панадворак майстроў”, бібліядвор “Шаркаўшчынская палянка”.
Праграма свята была насычанай і ўключала ў сябе правядзенне шматлікіх конкурсаў, спаборніцтваў, выстаў, аглядаў, майстар-класаў і іншага. Акцэнт, як і заўсёды, рабіўся на кулінарныя выставы, якіх, дарэчы, было вельмі шмат. У Алашкі завіталі творчыя калектывы ажно з дванаццаці раёнаў нашай вобласці, а таксама з горада Полацка.
Па добрай традыцыі завяршаючым акордам свята стала частаванне ўсіх гасцей яблычным пірагом.

“Яблычны фэст” у чарговы раз стаў святам сяброўства, творчасці і добрага настрою.

Алена АНАНІЧ