predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

19 чэрвеня прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва

22 июня 2020

19 чэрвеня прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва

19 чэрвеня прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва па тэме «Рэспубліка Беларусь: упэўненым крокам па шляху незалежнасці».

19 чэрвеня прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва па тэме «Рэспубліка Беларусь: упэўненым крокам па шляху незалежнасці». Старшыня райвыканкама Д. М. Ламака сустрэўся з працоўным калектывам УКП ЖКГ, а таксама жыхарамі аграгарадка Іёды і работнікамі ААТ «Буеўшчына.

Дзмітрый Міхайлавіч расказаў прысутным пра перыяд станаўлення і развіцця нашай краіны з 1991 года. Кіраўнік раёна падкрэсліў, што за гэты час Рэспубліка Беларусь шмат чаго змагла дасягнуць. Яна паўстала з разрухі і эканамічных цяжкасцяў, стала свабоднай, незалежнай. У цяперашні час краіна імкнецца да новых дасягненняў і перамог.

Шмат станоўчых змяненняў адбылося за гэты час і ў нашым раёне. За 2019 год раёнам з чатырох даведзеных рашэннем сесіі абласнога Савета дэпутатаў паказчыкаў выкананы тры: экспарт тавараў, экспарт паслуг, а таксама колькасць працаўладкаваных грамадзян на новыя працоўныя месцы. Назіраецца станоўчая дынаміка росту па прыцягненні прамых замежных інвестыцый. Забяспечаны рост рознічнага тавараабароту, выручкі ад рэалізацыі прадукцыі. Раён выйшаў на чысты прыбытак. У вобласці за 2019 год ён знаходзіўся на шостым месцы па выкананні паказчыкаў. Было створана пяць новых прадпрыемстваў, працаўладкавана на новыя рабочыя месцы 58 чалавек. Уведзена ў дзеянне 14 гандлёвых аб’ектаў, адкрыта аптэка ў мікрараёне будаўнікоў у гарадскім пасёлку. На сённяшні дзень у раённым цэнтры вядзецца будаўніцтва 40-кватэрнага дома. На плошчах былога кінатэатра “Радуга” пасля рэканструкцыі плануецца адкрыццё гандлёвага аб’екта “Санта-Брэмар”. У будынку былой Навасельскай пачатковай школы ў хуткім часе будзе адкрыты швейны цэх. У 2020 годзе выдзелена 80 тысяч рублёў на рамонт вуліц Заслонава, Камсамольская, М. Горкага, завулка Савецкі. Закуплены кветкі і туі для азелянення і пасадкі ў райцэнтры. Высаджана 350 дрэў і 50 кустарнікаў. Усталяваны вазоны для кветак па вуліцы 17 Верасня, на скрыжаванні вуліц Маякоўскага і Вакзальнай. Прынята рашэнне дадаткова ўсталяваць на дзіцячай пляцоўцы па вуліцы Чырванадворскай батут і арэлі.

Праца па добраўпарадкаванні гарадскога пасёлка будзе працягвацца і далей. Галоўнае, што не толькі прадпрыемствы і арганізацыі займаюцца гэтым, але і самі жыхары. Кожны хоча, каб наша Шаркаўшчына з кожным годам прыгажэла і радавала вока не толькі мясцовым жыхарам, але і гасцям гарадскога пасёлка.

У час сумеснай гутаркі прысутныя задавалі кіраўніку раёна шматлікія пытанні, у тым ліку і асабістыя, вырашэнне якіх Дзмітрый Міхайлавіч узяў пад асабісты кантроль.

Сяргей РАЙЧОНАК.