predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

19 студзеня – Дзень выратавальніка

19 января 2017

19 студзеня – Дзень выратавальніка

З нагоды прафесійнага свята пра работу выратавальнікаў-пажарных расказаў начальнік Шаркаўшчынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Мечыслававіч Федуковіч...

З нагоды прафесійнага свята пра работу выратавальнікаў-пажарных расказаў начальнік Шаркаўшчынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Мечыслававіч Федуковіч:

На дадзены момант у раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях службу нясуць 43 чалавекі афіцэрскага і асабовага складу. Кругласутачнае дзяжурства ажыццяўляюць пажарная аварыйна-выратавальная частка №1 у гарадскім пасёлку, а таксама пажарныя аварыйна-выратавальныя пасты № 12 у вёсцы Варонка і № 13 у аграгарадку Лужкі. Падраздзяленні цалкам забяспечаны ўсім неабходным абсталяваннем, якое неабходна для ліквідацыі наступстваў надзвычайных здарэнняў і выратавання людзей з самых небяспечных сітуацый.

У 2016 годзе на тэрыторыі раёна адбылося 12 пажараў. Знішчана адна пабудова. Асноўнымі прычынамі пажараў сталі парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання, неасцярожнае абыходжанне з агнём, а таксама парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення. Акрамя таго, здзяйсняліся выезды для выратавання людзей, якія трапілі ў аўтааварыі.

Усяго на 1 студзеня сёлетняга года ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях нясуць службу 15 чалавек ва ўзросце да 31 года. У 2016 годзе да выканання службовых абавязкаў прыступіў Ілля Шчабол. Вадзіцелямі аўтамабіляў сталі працаваць Ілля Хмельнік і Дзмітрый Крыўка. Вось ужо на працягу пяці год бездакорна нясе службу ў нашым аддзеле дыспетчар цэнтральнага аператыўнага кіравання Анна Грэцкая. Калектыў супрацоўнікаў РАНС заўсёды з павагай адносіцца да сваіх былых калег па службе. Вось і сёлета Івана Рыгоравіча Малыша запрасілі ў часць, каб павіншаваць яго з юбілеем. Былы начальнік Шаркаўшчынскай пажарнай часці ўсё сваё працоўнае жыццё прысвяціў прафесіі пажарнага.

Жадаю, каб у кожнага было трывалае здароўе, узаемаразуменне і дабрабыт у сем’ях. Хочацца таксама пажадаць тым, хто нясе службу, вытрымкі, а былым супрацоўнікам — нашым заслужаным ветэранам — бадзёрасці духу, аптымізму і доўгіх год жыцця!

Сяргей РАЙЧОНАК