Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
21 января 2013
Ясным марозным ранкам 19 студзеня паўсюдна ў цэрквах прайшлі святочныя богаслужэнні. Каля дванаццаці гадзін дня на беразе Дзісны пачалі збірацца людзі.
Напачатку настаяцель царквы “Усіх Смуткуючых Радасць” Віктар Валашчук адслужыў малебен, асвяціў палонку ў рацэ і, звярнуўшыся да сабраўшыхся, шчырымі і цёплымі словамі павіншаваў усіх са святам. Потым кожны жадаючы мог акунуцца ў вадзе асвечанай палонкі. Адзін за адным юнакі і дарослыя мужчыны, акуналіся ў вадзе пад успышкі фотакамер і апладысменты прысутных. На здзіўленне і зайздрасць нясмелых мужчын абрад акунання прынялі і жанчыны.
Традыцыя акунання ў палонках на Вадохрышча даўняя і вельмі відовішчная. Але вялікі холад, снег, моцны мароз — не кожны арганізм можа вытрымаць такую нагрузку. Таму ў якасці памяшкання для пераапранання будаўнічай арганізацыяй ПМК-68 быў прадастаўлены аўтобус з унутраным ацяпленнем. Работнікі райспажыўтаварыства арганізавалі раздачу гарачай гарбаты. Дзяжурства вялі супрацоўнікі РАНС, РАУС і медыцынскія работнікі на машыне “хуткай дапамогі”. Свята ў той дзень атрымалася відовішчным і запамінальным.
Сяргей Райчонак