predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

1 июля 2016

2 ліпеня – Дзень спажыўкааперацыі

Кааперацыя Шаркаўшчынскага раёна сёння — гэта гаспадарчая сістэма, якая складаецца з разгалінаванай сеткі прадпрыемстваў гандлю, грамадскага харчавання, нарыхтовак сельгаспрадукцыі і сыравіны. Выпускаецца ўласная прадукцыя, аказваюцца паслугі насельніцтву.

Кааперацыя Шаркаўшчынскага раёна сёння — гэта гаспадарчая сістэма, якая складаецца з разгалінаванай сеткі прадпрыемстваў гандлю, грамадскага харчавання, нарыхтовак сельгаспрадукцыі і сыравіны. Выпускаецца ўласная прадукцыя, аказваюцца паслугі насельніцтву.

Аснову раённай спажывецкай кааперацыі складае гандаль. Рознічная гандлёвая сетка прадстаўлена 43 магазінамі. Абслугоўванне жыхароў сельскіх населеных пунктаў вядзецца праз 28 магазінаў і 6 аўталавак. Сетка грамадскага харчавання прадстаўлена сям’ю аб’ектамі. Прамысловасць складаецца з цэха паўфабрыкатаў, кухні, кандытарскага цэха і скотазабойнага пункта. На іх вырабляецца 80 відаў прадукцыі, 70 з якіх — кандытарскія вырабы, 10 — мясныя паўфабрыкаты.

Важную ролю ў гэтай сістэме займаюць нарыхтоўчая і знешнеэканамічная дзейнасць. Асноўнымі відамі прадукцыі, на якіх акцэнтуецца ўвага ў працы з насельніцтвам, з’яўляюцца садавіна і гародніна, мясапрадукты, дзікарастучыя ягады, лом чорных і каляровых металаў.

Павялічваецца колькасць відаў паслуг, якія спажыўкааперацыя аказвае насельніцтву раёна. На сённяшні дзень іх колькасць дасягнула дзесяці відаў. За невысокую плату работнікі спажыўкааперацыі робяць рамонт адзення, аказваюць паслугі парыкмахера, шынамантажу, транспарту і іншыя. На прадпрыемствах грамадскага харчавання можна заказаць месцы для правядзення сямейных, карпаратыўных мерапрыемстваў.

Сяргей РАЙЧОНАК