Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
17 апреля 2013
20 красавіка ў Беларусі будзе арганізаваны рэспубліканскі суботнік. Ён можа праходзіць як на рабочых месцах, так і на добраўпарадкаванні населеных пунктаў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ў ходзе падрыхтоўкі дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона. Палова сродкаў, заробленых у час суботніка, будзе накіравана на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона, а таксама на рэалізацыю мерапрыемстваў па правядзенню ў 2013 годзе Года беражлівасці. Яшчэ 50 працэнтаў сродкаў будзе накіравана на набыццё спецыяльных аўтамабіляў хуткай медыцынскай дапамогі з поўнай камплектацыяй іх медтэхнікай і іншым медабсталяваннем, неабходным для правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў.
Шаркаўчане таксама далучацца 20 красавіка да рэспубліканскай акцыі. Жыхары раёна будуць працаваць на добраўпарадкаванні райцэнтра і вёсак, прывядзенні ў парадак грамадскіх месцаў і прыдамавых тэрыторый, а таксама на сваіх працоўных месцах.