Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
21 декабря 2020
Мінскі трактарны завод паставіў у Віцебскую вобласць 354 трактары “Беларус” розных мадыфікацый.
Мінскі трактарны завод паставіў у Віцебскую вобласць 354 трактары “Беларус” розных мадыфікацый. З іх звыш 230 адзінак пастаўлены 20 снежня, астатнія трапяць у гаспадаркі вобласці да канца снежня чыгуначным транспартам. Агульная сума кантрактаў за пастаўленую тэхніку складае каля 43 мільёнаў беларускіх рублёў.
“Праца аграрыяў паўночнага рэгіёна Беларусі падвяргаецца ўздзейнічанню прыродна-кліматычных фактараў. На агульным выніку сказываюцца кароткія ў параўнанні з іншымі абласцямі краіны агратэхнічныя тэрміны палявых работ, а таксама самы высокі ў краіне ўзровень зносу машынна-трактарнага парку. Таму, каб у разы хутчэй і якасней праводзіць увесь комплекс сельскагаспадарчых работ вельмі важна правесці тэхнічнае пераўзбраенне галіны ў нашым рэгіёне як па надзейнасці, так і па функцыянальнасці. Гэта дазволіць забяспечыць важкі прырост прадукцыі раслінаводства з максімальна высокай эфектыўнасцю яе вытворчасці”, — адзначыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў.
17 адзінак трактароў розных мадыфікацый з агульнай колькасці пастаўленых у Віцебскую вобласць трапілі ў сельгаспрадпрыемствы нашага раёна. ААТ “Буеўшчына” атрымала дзве адзінкі МТЗ-3522 і адзін МТЗ-82, ААТ “Даватарскі” атрымаў такую ж колькасць трактароў. У ААТ “Жвіранка” прыбыў адзін МТЗ-82. ААТ “Агратэхсэрвіс” атрымаў адзін МТЗ-852, а КУВСП імя Маркава — дзве адзінкі МТЗ-82. Два энерганасычаныя трактары МТЗ-3522 дадаткова прыбудуць у ААТ “Жвіранка” на гэтым тыдні. Дадзеная тэхніка дастаўлена ў гаспадаркі праз Глыбоцкую інтэграцыйную структуру са Смаргонскага філіяла Мінскага трактарнага завода. Акрамя гэтага 20 снежня праз Полацкую інтэграцыйную структуру атрымалі новую тэхніку ААТ “Ельня-Агра”, “Княж” і КУВСП “Гарадзец”. Так, у першыя дзве гаспадаркі даставілі па два энерганасычаныя трактары МТЗ-1221, а КУВСП “Гарадзец” атрымала МТЗ-3522, МТЗ-1221 і МТЗ-82. Такім чынам значна аднавіўся машынна-трактарны парк нашых сельгаспрадпрыемстваў.
Як адзначыў начальнік упраўлення па раслінаводстве і механізацыі Глыбоцкай інтэграцыйнай структуры Аляксандр Варона, гэта вельмі важкі падарунак напярэдадні новага года для аграрыяў Віцебшчыны. Улічваючы той факт, што машынна-трактарны парк гаспадарак аднаўляецца маруднымі тэмпамі, цяперашняя пастаўка тэхнікі акажа значны станоўчы ўплыў на эфектыўнасць працы сельгаспрадпрыемстваў. Гэта ў поўнай меры дае надзею на тое, што вясенне-палявыя работы 2021 года пройдуць у нашым раёне паскоранымі тэмпамі.
Сяргей РАЙЧОНАК