predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

22 ноября 2013

21 лістапада прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва

21 лістапада ў рамках адзінага дня інфармавання прайшла сустрэча з калектывамі Лужкаўскай участковай бальніцы і Лужкаўскай бальніцы сястрынскага догляду.

21 лістапада ў рамках адзінага дня інфармавання прайшла сустрэча з калектывамі Лужкаўскай участковай бальніцы і Лужкаўскай бальніцы сястрынскага догляду. На тэму “Парадак і дысцыпліна — аснова забеспячэння бяспекі працы і эфектыўнага сацыяльна-эканамічнага развіцця” перад прысутнымі работнікамі ўстаноў аховы здароўя выступілі старшыня райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч, галоўны ўрач УАЗ “Шаркаўшчынская ЦРБ” Станіслаў Тадэвушавіч Стома, загадчык справамі райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі. Размова ішла пра абавязковае выкананне патрабаванняў аховы працы на працоўных месцах, прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў, пажарную бяспеку ў побыце і іншае.

—Найчасцей няшчасныя здарэнні адбываюцца па прычынах халатнасці, няўважлівасці, безадказных адносін да сваіх абавязкаў, — зазначыў у сваім выступленні Мікалай Ірынархавіч Баговіч. — Каб пазбегнуць іх, найперш ад людзей патрабуецца ўважлівасць і дысцыпліна. А для вас, медыкаў, якія адказваюць не толькі за сябе, але і за здароўе пацыентаў, гэтыя якасці павінны быць аднымі з найважнейшых.

Андрэй БУРЭЦ