Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
23 августа 2021
21 жніўня ў вёсцы Алашкі прайшло абласное свята аматарскіх аб’яднанняў “Яблычны фэст”.
21 жніўня ў вёсцы Алашкі прайшло абласное свята аматарскіх аб’яднанняў “Яблычны фэст”.
Праграма мерапрыемства пачалася з аўтапрабегу “Apple Moto Drive”, які стартаваў у Шаркаўшчыне, а фінішаваў у Алашках. У ім удзельнічалі прадстаўнікі раённых грамадскіх аб’яднанняў, а таксама кіраўніцтва і члены Нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Смаленскай вобласці.
На святочнай урачыстасці ў Алашках прысутнічалі старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрый Ламака, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Сільчонак, начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі, начальнік абласнога арганізацыйна-метадычнага цэнтра народнай творчасці Кацярына Лабука, старшыня Нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Смаленскай вобласці Сяргей Крыўко.
Каля сядзібы Івана Сікоры прайшла акцыя “Яблыня міру”. Старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака разам з кіраўніком расійскай дэлегацыі Сяргеем Крыўко пасадзілі яблыньку сорту Памяць Сікоры як сімвал міру, сяброўства і згоды. Потым ўсе жадаючыя маглі замацаваць на галінках дрэва памятныя стужкі з нанесеным на іх нацыянальным беларускім арнаментам.
Адкрыў свята “Яблычны фэст” старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрыя Ламака.
Урачыста на галоўнай сцэне словы малітвы прачыталі протаіерэй Віктар Валашчук і іерэй Васілій Стрыжнёў. Пасля яны святой вадою акрапілі дары сікораўскага саду, кулінарныя вырабы на падворках сельскіх Саветаў і прысутных людзей.
Затым на сцэну па чарзе выходзілі ўдзельнікі аматарскіх аб’яднанняў, якія завіталі з розных рэгіёнаў Віцебшчыны. Больш дзесяці гурткоў і клубаў па інтарэсах дэманстравалі ў Алашках сваё песеннае і танцавальнае майстэрства.
Для гасцей свята працавалі дзіцячыя гульнёвыя пляцоўкі, літаратурна-музычныя гасцёўні, фотазоны. Любы жадаючы мог прыняць удзел у конкурсна-забаўляльнай праграме “Вясковая эстафета” у этна-стылі, паспаборнічаць у турніры па шашках, набыць памятныя падарункі, пачаставацца смачным і салодкім яблачным пірагом.
Дырэктар абласнога арганізацыйна-метадычнага цэнтра народнай творчасці Кацярына Лабука ўзнагародзіла дыпломамі і каштоўнымі падарункамі калектывы вобласці, якія прынялі ўдзел у свяце.
“Яблычны фэст” у чарговы раз стаў святам сяброўства, творчасці і добрага настрою.
Сяргей РАЙЧОНАК.