predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

22 кастрычніка праходзіць адзіны дзень інфармавання

22 октября 2020

22 кастрычніка праходзіць адзіны дзень інфармавання

22 кастрычніка ў межах адзінага дня інфармавання інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй райвыканкама Дзмітрыем Ламака сустрэлася з працоўным калектывам ДРБУ-131. Тэмай адзінага дня інфармавання стала: “Навядзенне парадку на зямлі і добраўпарадкаванне тэрыторый населеных пунктаў, абыходжанне з адходамі”.

22 кастрычніка ў межах адзінага дня інфармавання інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй райвыканкама Дзмітрыем Ламака сустрэлася з працоўным калектывам ДРБУ-131. Тэмай адзінага дня інфармавання стала: “Навядзенне парадку на зямлі і добраўпарадкаванне тэрыторый населеных пунктаў, абыходжанне з адходамі”.

— У Шаркаўшчынскім раёне за 9 месяцаў 2020 года заданні, даведзеныя раённым планам мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі, цалкам выкананы. Праведзены работы па размяшчэнні 3 дзіцячых пляцовак па вуліцах Чырванадворская, Кастрычніцкая і М.Горкага ў гарадскім пасёлку. Адрамантавана 7 кантэйнерных пляцовак, усталявана 10 кантэйнераў для збору смецця. Рэкультавана 5 міні-палігонаў цвёрдых камунальных адходаў. Працягваюцца работы па азеляненні населеных пунктаў, пасаджана больш за 880 дрэў. Матэрыялы на тэму добраўпарадкавання змяшчаюцца ў сродках масавай інфармацыі, на інтэрнэт-сайтах, у сацыяльных сетках. У нашым раёне эксплуатуецца 1 палігон цвёрдых камунальных адходаў і 4 у сельскай мясцовасці. Праводзіцца планамерная работа па аптымізацыі сеткі міні-палігонаў. Сёлета за кошт сумесных сродкаў УКП ЖКГ і сродкаў ДУ “Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў” набыты новы смеццявоз. Працуюць 2 прыёмныя пункты па нарыхтоўцы другаснай сыравіны, — паведаміў у час гутаркі кіраўнік раёна. Члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы, а сярод іх былі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Стома, намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў Пётр Пачкоўскі і галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Станіслаў Стома, адказалі на ўсе пытанні, якія задавалі прысутныя.

Сяргей РАЙЧОНАК.