Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
23 июля 2018
22 ліпеня прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Уладар сяла”.
22 ліпеня прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Уладар сяла”. Паспрачацца за званне мацнейшых выйшлі сем’і Дзмітрыя Алегавіча і Веранікі Уладзіміраўны Ярмош, дзеці — Валерыя і Марк (камунальнае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства “Гарадзец”); Паўла МіхайлавічаКуцко і Юлія Расціславаўны Васілеўскай з сынам Цімурам (ААТ “Даватарскі”); Сяргея Пахнудзьевіча і Вікторыі Алегаўны Молакавых з дачкой Палінай (ААТ “Жвіранка”); Івана Казіміравіча і Аксаны Васільеўны Пажарскіх, дзеці Рэната і Аліна (ААТ “Ельня-Агра”); Аляксандра Аляксандравіча і Анастасіі Віктараўны Руткоўскіх з дзецьмі Глебам, Уладзіславай і Яўгеніяй (установа аховы здароўя “Шаркаўшчынская ЦРБ”).
Намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі павіншаваў усіх удзельнікаў спаборніцтва і ўручыў каштоўныя падарункі. У выніку спаборніцтваў трэцяе месца сярод сельгаспрадпрыемстваў заняла сям’я Молакавых, на другім — сям’я Ярмош, пераможцамі сталі Пажарскія. Сярод ўдзельнікаў з гарадскога паселка першае месца заняла сям’я Руткоўскіх. А прадстаўляць наш раён на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Уладар сяла” будзе сям’я Пажарскіх. Пажадаем ім удачы і перамогі!
Алена АНАНІЧ