predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

22 маладыя жыхары Шаркаўшчынскага раёна ўпершыню атрымалі пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь

16 марта 2016

22 маладыя жыхары Шаркаўшчынскага раёна ўпершыню атрымалі пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь

У Дзень Канстытуцыі 15 сакавіка 22 маладыя жыхары Шаркаўшчынскага раёна атрымалі свой першы ў жыцці галоўны дакумент — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі па ўсёй краіне прайшла акцыя "Мы — грамадзяне Беларусі!" Урачыстае мерапрыемства з гэтай нагоды адбылося ў Шаркаўшчынскай сярэдняй школе № 2. Яно стала адметным і памятным для юнакоў і дзяўчат.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Серафімавіч Шпец павіншаваў маладых людзей са святам. У прыватнасці ён сказаў, што гэта падзея вельмі знакавая і важная для тых, хто сёння атрымлівае пашпарт. Быць грамадзянінам нашай краіны ганарова і, разам з тым, адказна. Юнакам і дзяўчатам ён пажадаў годна несці праз усё жыццё пачуццё любові да Айчыны, да роднай зямлі, сваімі справамі і карыснымі ўчынкамі пацвярджаць ганаровае званне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Пасля Уладзімір Серафімавіч разам са старшым інспектарам групы па грамадзянству і міграцыі РАУС Таццянай Гардзееўнай Марозавай уручылі шаркаўчанам, якія дасягнулі чатырнаццацігадовага ўзросту пашпарты.

Ад імя тых, хто ў Дзень Канстытуцыі атрымаў галоўны ў жыцці дакумент, да прадстаўнікоў раённай улады і ўсіх прысутных звярнулася вучаніца сярэдняй школы № 1 гарадскога пасёлка Дар'я Маляўка. Дзяўчына запэўніла, што маладыя грамадзяне нашай незалежнай краіны будуць выдатна вучыцца і дастойна працаваць на карысць Радзімы, актыўна праяўляць сябе ў асабістым і грамадскім жыцці.

Напрыканцы памятнага мерапрыемства першы сакратар райкама БРСМ Юлія Протас павіншавала юнакоў і дзяўчат з адметнай падзеяй у іх жыцці, дала наказ маладым шаркаўчанам быць дастойнымі грамадзянамі і патрыётамі нашай краіны. Удзельнікі мастацкай самадзейнасці СШ № 2 падрыхтавалі невялікую музычную праграму, у якой гучалі песні пра нашу любімую незалежную краіну — Рэспубліку Беларусь.

Сяргей РАЙЧОНАК