predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

23 жніўня – Дзень работнікаў дзяржаўнай статыстыкі

23 августа 2017

23 жніўня – Дзень работнікаў дзяржаўнай статыстыкі

Супрацоўнікі аддзела статыстыкі Шаркаўшчынскага раёна займаюцца зборам, апрацоўкай і праверкай статыстычнай інфармацыі, якая паступае ад прадпрыемстваў, арганізацый і устаноў. За гэтымі лічбамі — мінулае, дзень сённяшні і будучыня нашага гарадскога пасёлка і раёна, в таксама лёсы людзей.

Супрацоўнікі аддзела статыстыкі Шаркаўшчынскага раёна займаюцца зборам, апрацоўкай і праверкай статыстычнай інфармацыі, якая паступае ад прадпрыемстваў, арганізацый і устаноў. За гэтымі лічбамі — мінулае, дзень сённяшні і будучыня нашага гарадскога пасёлка і раёна, в таксама лёсы людзей. На працягу апошніх пяці гадоў аддзел статыстыкі нашага раёна ўзначальвае Наталля Францаўна Падабыцька, якая ў органы дзяржаўнай статыстыкі прыйшла працаваць 17 гадоў назад. Яе калегі, вядучы эканаміст Іна Пятроўна Бука і галоўны спецыяліст Галіна Мікалаеўна Лялека, у арганізацыі працуюць па 19 гадоў. Жанчыны выдатна спраўляюцца з ускладзенымі на іх абавязкамі. Ім уласцівы такія якасці, як вялікая адказнасць, уважлівасць і дакладнасць падчас работы са справаздачамі. Праца супрацоўнікаў аддзела статыстыкі часта незаўважная, але яе рэзультаты ведаюць і выкарыстоўваюць многія службы і ўстановы. Выбарачным абследаваннем хатніх гаспадарак у аддзеле статыстыкі займаецца Алена Ніканаўна Грыдзюшка.

— Мы апрацоўваем статыстычныя дадзеныя па розных накірунках, — паведаміла начальнік аддзела Наталля Францаўна Падабыцька, — вядзем улік усяго, што адбываецца ў нашым раёне. Мы апрацоўваем дэмаграфічныя паказчыкі: нараджальнасці і смяротнасці. Да нас прыходзяць дадзеныя аб аб’ёмах выпушчанай прадукцыі, паказчыкі ў сферах гандлю, будаўніцтва, фінансаў, сельскай гаспадаркі. Інфармацыя пра ўсё, што адбываецца ў раёне, трапляе да нас. А таму работнік аддзела статыстыкі павінен ведаць спецыфіку работы ў кожнай з гэтых сфер. Напярэдадні прафесійнага свята Падзякай Галоўнага статыстычнага упраўлення Віцебскай вобласці за высокі прафесіяналізм і актыўны ўдзел у вырашэнні актуальных задач, пастаўленых перад органамі дзяржаўнай статыстыкі, узнагароджана вядучы эканаміст нашага аддзела Іна Пятроўна Бука. А ўвогуле, усе работнікі нашага калектыву заслугоўваюць шчырых слоў удзячнасці за сваю працу. Напярэдадні прафесійнага свята ад усёй душы жадаю ўсім супрацоўнікам і ветэранам органаў дзяржаўнай статыстыкі моцнага здароўя, шчасця, невычарпальнай энергіі, аптымізму і дабрабыту ў жыцці.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ