Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
24 августа 2022
Чарговыя “тысячнікі” з’явіліся ў ААТ “Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс”. Анатолій Нікадзімавіч Грыгаровіч, які працуе на камбайне “Палессе” КЗС-1218, намалаціў тысячу тон зерня, тысячны рубеж на адвозцы зерня ад камбайнаў у той жа дзень пераадолеў і вадзіцель грузавога аўтамабіля МАЗ-551 Мікалай Мікалаевіч Пяткевіч.

Павіншаваць хлебаробаў з высокімі працоўнымі паказчыкамі ў поле прыехалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Ламака, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Альшэўская, дырэктар ААТ “Агратэхсэрвіс” Міхаіл Кавалёнак, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі сельгаспрадпрыемства Яся Краснікава.
— Вялікі дзякуй вам за вашу шчырую працу, за сумленныя адносіны да сваіх абавязкаў, — сказаў, звяртаючыся да перадавікоў, кіраўнік раёна. — Вы прыклалі максімум намаганняў, каб правесці жніво хуткімі тэмпамі і без страт. Вы — прыклад для іншых аграрыяў!
Сяргей РАЙЧОНАК.