predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

26 чэрвеня - Дзень работнікаў пракуратуры

28 июня 2017

26 чэрвеня - Дзень работнікаў пракуратуры

Гэта неад’емнае патрабаванне да кожнага работніка, які абраў службу ў органах пракуратуры, прысвяціў сваё жыццё захаванню законнасці. Для забеспячэння ўскладзеных на пракуратуру задач па ўмацаванні правапарадку дзяржава надзяліла пракурораў шырокімі правамі і паўнамоцтвамі.

Гэта неад’емнае патрабаванне да кожнага работніка, які абраў службу ў органах пракуратуры, прысвяціў сваё жыццё захаванню законнасці. Для забеспячэння ўскладзеных на пракуратуру задач па ўмацаванні правапарадку дзяржава надзяліла пракурораў шырокімі правамі і паўнамоцтвамі. Таму і высокія патрабаванні да прадстаўнікоў гэтай прафесіі — на службу ў органы пракуратуры прымаюцца толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць вышэйшую юрыдычную адукацыю, валодаюць неабходнымі прафесійнымі і маральнымі якасцямі.

Гэта ў поўнай меры адносіцца і да невялікага калектыву работнікаў пракуратуры Шаркаўшчынскага раёна, які на працягу шасці гадоў узначальвае Андрэй Барысавіч Вецюгоў. Разам з ім працуе больш дзесяці гадоў на пасадзе памочніка пракурора Аляксандр Паўлавіч Свяцкі. Ён выконвае абавязкі па кантролі за выкананнем мытнага, зямельнага, прыродаахоўнага, падатковага заканадаўства, а таксама аб непаўналетніх і моладзі. Больш трыццаці гадоў працуе ў пракуратуры загадчыцай канцылярыі Вера Генадзьеўна Рабіза. Дзякуючы яе вопыту і добрасумленным адносінам да працы, наладжана сістэма справаводства ў арганізацыі. У пачатку чэрвеня сёлетняга года намеснікам пракурора пачаў працаваць Міхаіл Алегавіч Кучэрын. Малады спецыяліст, за плячамі якога два гады службы ў пракуратуры Глыбоцкага раёна, у новым калектыве знайшоў падтрымку і дапамогу сваіх старэйшых калег. Дарэчы, Міхаіл Алегавіч змяніў на гэтай пасадзе “Заслужанага работніка пракуратуры Рэспублікі Беларусь” Лену Казіміраўну Драгель.
Ужо не першы год пракуратура Шаркаўшчынскага раёна па сваіх паказчыках знаходзіцца ў ліку лепшых у Віцебскай вобласці.

Сяргей РАЙЧОНАК