Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
25 июня 2021
Сваёй дзейнасцю работнікі пракуратуры Рэспублікі Беларусь забяспечваюць адзінства і вяршэнства закона, ажыццяўляюць абарону правоў і свабод чалавека, а таксама інтарэсаў грамадства, якія маюць пад сабой законную падставу. Асноўная мэта работнікаў пракуратуры — супрацьстаянне злачыннасці і карупцыі.
Сваёй дзейнасцю работнікі пракуратуры Рэспублікі Беларусь забяспечваюць адзінства і вяршэнства закона, ажыццяўляюць абарону правоў і свабод чалавека, а таксама інтарэсаў грамадства, якія маюць пад сабой законную падставу. Асноўная мэта работнікаў пракуратуры — супрацьстаянне злачыннасці і карупцыі. На гэта ж накіравана і дзейнасць супрацоўнікаў пракуратуры Шаркаўшчынскага раёна, якую з кастрычніка мінулага года ўзначальвае Валерый Дайлідзёнак. Разам з ім працуюць намеснік пракурора Аляксандр Свяцкі, памочнік пракурора Міхаіл Кучэрын.
Эфектыўная і зладжаная работа калектыву супрацоўнікаў пракуратуры раёна залежыць і ад людзей, якія ажыццяўляюць тэхнічнае забеспячэнне пракурорскай дзейнасці. Да іх ліку адносяцца загадчык канцылярыі Вера Рабіза, муж якой Мікалай з’яўляецца вадзіцелем пракуратуры. Парадак і чысціню ва ўстанове падтрымлівае Рыта Ліпская. Да таго ж жанчына выконвае і функцыі кур’ера.
— У мінулыя гады трывалы падмурак паспяховай работы пракуратуры Шаркаўшчынскага раёна заклалі яе супрацоўнікі, — кажа Валерый Міхайлавіч. — Былыя пракурор Зыгмунд Стацэвіч, памочнік пракурора Лена Драгель, следчы пракуратуры Уладзімір Байданаў і іншыя ветэраны нашай службы, якія цяпер знаходзяцца на заслужаным адпачынку. І сённяшні склад пракуратуры стараецца ўтрымліваць зададзеную планку рэзультатыўнасці ў працы. Кожны з іх з адказнасцю выконвае ўскладзеныя задачы па забеспячэнні выканання дзеючага заканадаўства. Гэта напружаная і добрасумленная работа заслугоўвае высокай адзнакі. Упэўнены, што і ў будучым мы будзем з гонарам выконваць свой грамадзянскі і службовы абавязкі.
У дзень прафесійнага свята — Дня работнікаў пракуратуры — зычу сваім калегам, ветэранам службы здароўя, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, здзяйснення самых запаветных мар і жаданняў, каб у іх сем’ях панавалі згода і дабрабыт!
Сяргей РАЙЧОНАК.