Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
24 января 2013
24 января, Шарковщина /Соб.инф./. Сёлета галоўнае зімовае свята раёна “Шаркаўшчынская лыжня-2013” запланавана на 26 студзеня. Пра арганізацыйныя моманты і час правядзення мерапрыемства расказаў начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама Сяргей Леанідавіч Каплуноўскі:

— У сувязі з марозамі збор, рэгістрацыя каманд і падача заявак перанесены з 9 гадзін на 11. У 11.45 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё і пачатак спаборніцтваў, якія пройдуць на стадыёне каля Шаркаўшчынскай СШ № 1. Каманды ўстаноў і арганізацый раёна паспаборнічаюць у такіх відах, як лыжная эстафета, кіданне бервяна, перацягванне каната, дартс.
Запрашаем балельшчыкаў прыйсці падтрымаць каманды, а таксама весела правесці час.
АНДРЭЙ БУРЭЦ