Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
29 июля 2019
27 і 28 ліпеня Шаркаўшчына сустракала ўдзельнікаў аўтапрабега са Смаленскай вобласці, прысвечанага 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
27 і 28 ліпеня Шаркаўшчына сустракала ўдзельнікаў аўтапрабега са Смаленскай вобласці, прысвечанага 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 4-ы патрыятычны аўтапрабег узначаліў старшыня рэгіянальнай грамадскай арганізацыі “Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія Смаленскай вобласці” Сяргей Расціслававіч Крыўко.
Праект “Дарогі вайны. Дарогі міру. Дарогі памяці” рэалізуецца Смаленскім рэгіянальным грамадскім рухам “Землякі” і з’яўляецца складовай часткай доўгатэрміновай праграмы, распачатай у 2015 годзе і запланаванай на перыяд да 2020 года, накіраванай на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, захаванне гістарычнай памяці аб подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Геаграфія праекта ахоплівае рэгіёны Расіі і Беларусі, якія ў першыя дні вайны прынялі на сябе асноўны ўдар нямецка-фашысцкіх войскаў. У гэтым годзе да праекту далучыўся і Шаркаўшчынскі раён. Удзельнікі аўтапрабегу ўсклалі кветкі да брацкай магілы на плошчы Леніна, да помніка воінам-інтэрнацыяналістам, да помніка вызвалення на плошчы 1 Мая і памятнага знака Герою Савецкага Саюза Р.С.Кудрыну. 28 ліпеня смаляне наведалі Велікасельскую дзіцячы сад-сярэднюю школу.