Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
10 апреля 2014
9 красавіка прайшла 29-я справаздачна-выбарная Канферэнцыя Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі ГА “БРСМ”. У глядзельнай зале РДК сабраліся 87 дэлегатаў ад пярвічных арганізацый. На разгляд былі вынесены 5 пытанняў.
9 красавіка прайшла 29-я справаздачна-выбарная Канферэнцыя Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі ГА “БРСМ”. У глядзельнай зале РДК сабраліся 87 дэлегатаў ад пярвічных арганізацый. На разгляд былі вынесены 5 пытанняў. З дакладам аб дзейнасці Шаркаўшчынскага БРСМ у 2011-2014 гадах выступіла першы сакратар раённага камітэта Юлія Леанідаўна Палялейка. На сходзе былі абраны раённы камітэт, кантрольная камісія, вызначаны дэлегаты на абласную Канферэнцыю, прыняты зварот дэлегатаў да моладзі Шаркаўшчыны. На першым пленуме Шаркаўшчынскага раённага камітэта ГА “БРСМ” яго першым секратаром была абрана Юлія Палялейка, другім сакратаром — Эдгар Лаздзінь. У рабоце канферэнцыі прымалі ўдзел старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч, намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, намеснік загадчыка аддзелам арганізацыйнай і праграмнай дзейнасці Віцебскага АК ГА “БРСМ” Дзмітрый Віктаравіч Туронак, начальнікі і намеснікі начальнікаў аддзелаў райвыканкама, намеснікі дырэктараў па выхаваўчай рабоце і асноўнай дзейнасці ўстаноў адукацыі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. З расказам пра дзейнасць пярвічных арганізацый перад прысутнымі выступілі сакратар ПА ГА “БРСМ” Германавіцкай школы Дар’я Шышко, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Шаркаўшчынскай СШ №1 Таццяна Мікалаеўна Зубовіч. —Такая арганізацыя як БРСМ неабходна для таго, — адзначыў у сваім выступленні Мікалай Ірынархавіч Баговіч, — каб для моладзі існавала тая пляцоўка, дзе б яна магла праявіць сябе ў розных сферах дзейнасці. Наша моладзь ніколі не застаецца ў баку, прымае актыўны ўдзел у жыцці раёна. Вам яшчэ многаму давядзецца навучыцца ў жыцці, а для гэтага трэба быць патрабавальнымі да сябе і шмат працаваць. Менавіта вы будзеце будаваць будучыню. Жадаю вам поспехаў. На канферэнцыі былі адзначаны: Падзякай старшыні райвыканкама — Міхаіл Пугаўка, Сяргей Райчонак, Іна Забела; Граматай Віцебскага абласнога камітэта ГА “БРСМ” — Таццяна Зубовіч, Аксана Пачапко, Аляксандр Стоцік, Дар’я Шышко; Падзякай Віцебскага абласнога камітэта ГА “БРСМ” — аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыйканкама, Шаркаўшчынскі РДК; Граматай Шаркаўшчынскага РК ГА “БРСМ” — Ірына Рымдзёнак, Ала Даргель, Ірына Буйка, Эдвард Вялічка; Падзякай Шаркаўшчынскага РК ГА “БРСМ” — Іван Пальчэх. Андрэй БУРЭЦ