predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

1 октября 2013

29 верасня прайшло свята аграгарадка Наваселле

Свята населенага пункта Наваселле адбылося ў мінулую нядзелю ў сельскім Доме культуры аграгарадка.

Свята населенага пункта Наваселле адбылося ў мінулую нядзелю ў сельскім Доме культуры аграгарадка. Развітая інфраструктура, заасфальтаваныя вуліцы, добраўпарадкаваныя дамы і падворкі жыхароў. Шчырая праца гэтых людзей заўсёды вылучала іх ад астатніх, служыла прыкладам маладому пакаленню сяльчан і жыхароў іншых населеных пунктаў. Гэта падкрэсліў у сваёй прамове да сабраўшыхся на свята і старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта М. І. Баговіч. Апошнімі гадамі, асабліва дзякуючы дзяржаўнай праграме адраджэння і развіцця сяла, значна памаладзела вёска — пабудавана шмат сучаснага жылля, вырас новы маладзёжны пасёлак. Падзякамі старшыні райвыканкама Мікалай Ірынархавіч за шматгадовую добрасумленную працу адзначыў некаторых мясцовых жыхароў, уручыў ім каштоўныя падарункі. У зале падчас святочнага мерапрыемства знаходзілася шмат заслужаных работнікаў, ветэранаў працы былога калгаса імя Гагарына і цяперашніх перадавікоў ААТ “Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс”. Дырэктар сельгаспрадпрыемства Аляксандр Леанідавіч Варона ўзнагародзіў многіх з іх падарункамі і шчырымі словамі за самаадданую працу на карысць роднай гаспадаркі. Вядучыя святочнага мерапрыемства Вікторыя Сяткоўская і Эдвард Вялічка не абыйшлі сваёй увагай самага старэйшага жыхара вёскі Валянціну Канстанцінаўну Кукштэль, якой споўнілася 90 гадоў, і самага маленькага — Максіма Мышко, які з’явіўся на свет гэтым летам. У той святочны дзень цёплымі словамі і памятнымі падарункамі былі адзначаны самая “багатая” сям’я аграгарадка — сям’я Марозавых, у якой выхоўваюцца пяцёра непаўналетніх дзяцей, а таксама пары, якія крочаць па жыцці многа год. Выконваючая абавязкі старшыні Валожынскага сельскага Савета Жанна Уладзіміраўна Палягошка, падвёўшы вынікі конкурсу па добраўпарадкаванні, узнагародзіла сем’і лепшых гаспадароў сядзіб Наваселля, уручыўшы ім шыльдачкі “Дом узорнага парадку і быту”. Ніхто з прысутных не застаўся па-за ўвагай арганізатараў святочнага мерапрыемства: кагосьці ўзнагароджвалі граматамі, падарункамі, цёплымі шчырымі словамі, а наогул, кожнаму з прысутных свае вясёлыя, бадзёрыя песні, танцы і сцэнічныя пастаноўкі адрасавалі самадзейныя артысты мясцовага Дома культуры і іх калегі з іншых клубных устаноў раёна. На ўваходзе і ў фае памяшкання смачнымі ласункамі з песнямі пад баян частавалі прысутных удзельніцы народнага клуба нацыяльнай кухні “Груца” і мясцовыя гаспадыні-кулінаркі. Раённае спажывецкае таварыства, разгарнуўшы свае гандлёвыя рады, ветліва запрашала кожнага набыць ці гарачы шашлык, ці салодкі поп-корн, ці любы іншы прысмак. І хоць невялікая па памерах глядзельная зала мясцовага Дома культуры не змагла размясціць усіх жадаючых гледачоў свята аграгарадка, але, тым не менш, ва ўтульнай абстаноўцы панаваў узнёслы настрой, гучалі музыка і песні, звонкія апладысменты жыхароў Наваселля.

Сяргей РАЙЧОНАК.