predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

29 апреля 2016

3 мая ў раённай бібліятэцы пройдзе “Бібліяноч-2016”

Апошнім часам камп’ютар і Інтэрнэт выцеснілі кнігу на другое месца. Таму ў мэтах прыцягнення да чытання бібліятэкі Расіі, Украіны і Беларусі далучыліся да міжнароднай акцыі “Бібліяноч”. Сёлета ў Беларусі такая акцыя адбылася 22 красавіка. У гэты дзень прайшоў шэраг мерапрыемстваў: у бібліятэцы БНТУ адбылася “Ноч музыкі і агню”, Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка ператварылася ў сапраўдную “Карусель жахаў”, у навукова-педагагічнай бібліятэцы прайшоў “Кніжны фрымаркет”, у бібліятэцы імя М. Горкага г. Віцебск — “Бібліяпрыцемкі”. Па словах дырэктара Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяны Адамян “Бібліяночы” на пастаяннай аснове ладзяцца і ў шэрагу раёнаў рэгіёна.

Шаркаўшчынская раённая бібліятэка ў Год культуры таксама вырашыла далучыцца да Міжнароднай акцыі “Бібліяноч-2016” і правесці яе 3 мая, з 17.00 да 22.00. Чакаем усіх, хто зацікавіўся дадзенай акцыяй.

А. ФРОМЕРТАС,
дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы