predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

33-е пасяджэнне Савета Еўрарэгіёна “Азёрны край” прайшло ў Шаркаўшчыне

2 июня 2015

33-е пасяджэнне Савета Еўрарэгіёна “Азёрны край” прайшло ў Шаркаўшчыне

У мінулую пятніцу ў вялікай зале Шаркаўшчынскага райвыканкама прайшло 33-е пасяджэнне Савета Еўрарэгіёна “Азёрны край”. Удзел у рабоце міжнароднага форума прынялі кіраўнікі і спецыялісты 8 самакіраванняў Літвы, 15 — Латвіі, 8 раённых Саветаў дэпутатаў Віцебскай вобласці, прадстаўнікі консульстваў, каардынатары праектаў і супрацоўнікі адміністрацый краін-удзельніц.

У мінулую пятніцу ў вялікай зале Шаркаўшчынскага райвыканкама прайшло 33-е пасяджэнне Савета Еўрарэгіёна “Азёрны край”. Удзел у рабоце міжнароднага форума прынялі кіраўнікі і спецыялісты 8 самакіраванняў Літвы, 15 — Латвіі, 8 раённых Саветаў дэпутатаў Віцебскай вобласці, прадстаўнікі консульстваў, каардынатары праектаў і супрацоўнікі адміністрацый краін-удзельніц. Старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч выказаў вялікую ўдзячнасць арганізатарам і ўдзельнікам Еўрарэгіёна “Азёрны край” за выбар нашага раённага цэнтра як месца правядзення чарговага пасяджэння міжнароднага форума. Мікалай Ірынархавіч падкрэсліў, што наша зямля адкрыта для замежных партнёраў ва ўсіх сферах дзейнасці. Зараз вельмі важна, каб межы трох дзяржаў сталі мастамі да далейшага супрацоўніцтва. Кіраўнік раёна пажадаў плённай працы і добрых уражанняў ад знаходжання на шаркаўшчынскай зямлі. З цікавасцю ўдзельнікі пасяджэння праглядзелі відэафільм пра гісторыю і сучаснасць Шаркаўшчынскага раёна. З прывітальным словам да сабраўшыхся звярнуўся намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Алег Сяргеевіч Мацкевіч, які падкрэсліў важнасць і актуальнасць правядзення пасяджэння ў межах трохбаковага наладжвання трансгранічных кантактаў сярод краін-удзельніц Еўрарэгіёна. Затым выступілі генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе Уладзімір Клімаў і консул Латвіі ў Віцебску Дагнія Лацэ-Атэ. Ілзе Стабулніеце — кіраўнік Латвійскага бюро Еўрарэгіёна — расказала пра вынікі працы, якую ажыццяўляе Еўрарэгіён на працягу сямнаццаці год. Яна прапанавала ўдзельнікам пасяджэння прыняць рашэнне па ўваходжанні ў арганізацыю новага члена — Малетайскага раёна Рэспублікі Літва. А візітную картку — відэапрэзентацыю сваёй адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі — прадставіла прысутным Віргінія Штэйбене. Затым былі разгледжаны некаторыя змяненні палажэння Еўрарэгіёна “Азёрны край”. Пра вынікі праекта “Соседская дорога” праграмы Латвія — Літва — Беларусь і аб магчымасцях пешаходнага перахода латвійска-беларускай мяжы паведаміла Ілзе Стабулніеце. Трэці год у экалагічным праекце “Малыя рэкі — вялікія праблемы: працуем разам над аховай і будучым малых рэк басейна р. Дзісна” задзейнічаны вучні школ Шаркаўшчынскага, Пастаўскага і Глыбоцкага раёнаў — усяго больш за 250 чалавек. Інфармацыю аб праведзенай рабоце ў экалагічным выхаванні і рэалізацыі адпаведных праграм паведаміла каардынатар праекта Ірына Іванова. Старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Галіна Унуковіч скарыстала магчымасць і запрасіла прысутных прыняць удзел у інвестыцыйным форуме “Глыбокаеінвест”, які пройдзе ў суседнім раёне ў межах “Вішнёвага фестывалю” 17 і 18 ліпеня. А старшыня Даўгаўпілскай краёвай думы Ванда Кезік прапанавала больш плённа працаваць у наладжванні культурных стасункаў паміж рэгіёнамі, запрашаць замежных гасцей для ўдзелу ў конкурсах і фестывалях. Падчас пасяджэння Савета адбылося падпісанне дамоўленасці аб супрацоўніцтве паміж Шаркаўшчынскай раённай і Даўгаўпілскай краёвай прафсаюзнымі арганізацыямі. Свае подпісы пад дакументам паставілі Ігар Малюгін і Віта Руціня. Далейшая праграма правядзення форума прадугледжвала наведванне некаторых вытворчых і сацыяльных аб’ектаў нашага гарадскога пасёлка. Госці пабывалі ў цэнтральнай раённай бальніцы, дзе ім прадэманстравалі сучаснае медыцынскае абсталяванне ўстановы аховы здароўя. На Шаркаўшчынскім кансервавым заводзе ўдзельнікі Еўрарэгіёна цікавіліся тэхналогіяй, працэсам вытворчасці і асартыментам выпускаемай прадукцыі. Каб мець больш поўнае ўяўленне аб гасціннасці жыхароў Шаркаўшчынскага краю, для суседзяў з Прыбалтыкі работнікі ўстаноў і арганізацый гарпасёлка і сельсаветаў арганізавалі “Гасцінны панадворак”, на якім музыкай і песнямі віталі замежных сяброў, частавалі кожнага стравамі беларускай нацыянальнай кухні. Завяршылася праграма 33 Савета Еўрарэгіёна “Азёрны край” у раённым Цэнтры культуры, дзе калектывы мастацкай самадзейнасці прадэманстравалі музычна-песеннае мастацтва Шаркаўшчынскага краю. Наступнае пасяджэнне Савета пройдзе на тэрыторыі Літвы ў горадзе Зарасай. Пра гэта паведаміў намеснік мэра Зарасайскага раённага самакіравання Арвідас Сцепанавічус. 
Сяргей РАЙЧОНАК.