predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

4 верасня – Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

2 сентября 2016

4 верасня – Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

— Агульная працягласць сеткі, па якой падаецца прыродны газ, складае прыкладна 90 кіламетраў, — гаворыць нам дырэктар Шаркаўшчынскага раёна газазабеспячэння філіяла "Браслаўгаз" Эдвард Вялічка. — Прыродны газ падведзены да 2000 абанентаў, на абслугоўванні арганізацыі маецца 900 ацяпляльных катлоў. Да таго ж яшчэ 8000 абанентаў карыстаюцца звадкаваным газам у балонах.

— Агульная працягласць сеткі, па якой падаецца прыродны газ, складае прыкладна 90 кіламетраў, — гаворыць нам дырэктар Шаркаўшчынскага раёна газазабеспячэння філіяла "Браслаўгаз" Эдвард Вялічка. — Прыродны газ падведзены да 2000 абанентаў, на абслугоўванні арганізацыі маецца 900 ацяпляльных катлоў. Да таго ж яшчэ 8000 абанентаў карыстаюцца звадкаваным газам у балонах.

За спраўнасцю абсталявання і бесперабойнай падачай прыроднага газу карыстальнікам пільна назірае спецыяльна створаная для гэтых мэт аварыйная выратавальная служба. У ёй працуюць вопытныя, прафесійныя і адказныя спецыялісты. Менавіта дзякуючы ім пазаштатных сітуацый на газаправодзе ў нас практычна няма. А калі і здараюцца выпадкі аварыйнага адключэння газазабеспячэння, яны аператыўна ліквідуюцца.

На ўездзе ў Шаркаўшчыну з боку Глыбокага размешчаны два будынкі. У першым знаходзіцца газаразмеркавальная станцыя (ГРС), з якой пад вялікім націскам прыродны газ падаецца на прамежкавы газарэгулюючы пункт (ПГРП-1), размешчаны ў другім будынку. Тут знаходзіцца абсталяванне, у якім зніжаецца ціск газу з высокага на сярэдні для далейшай яго падачы абанентам Шаркаўшчыны і раёна. Дзве службы — аварыйная і абходчыкаў — сочаць за настройкай рэгулятараў ціску, правяраюць параметры спрацоўкі. Менавіта за працай на ПГРП-1 мы і ўбачылі брыгаду аварыйнай службы ў складзе слесара Сяргея Таўкіня і вадзіцеля Мікалая Дулінца — адных з самых вопытных спецыялістаў з вялікім стажам работы ў арганізацыі.

— Цяпер у Шаркаўшчынскім раёне газазабеспячэння філіяла "Браслаўгаз" працуе 38 чалавек, — кажа Эдвард Вялічка. — На змену старэйшаму пакаленню шаркаўшчынскіх газавікоў паступова прыходзіць моладзь. І гэта акалічнасць вельмі радуе, бо менавіта маладыя спецыялісты крочаць разам з часам і, тым самым, цалкам могуць ператварыць у жыццё, рэалізаваць на практыцы сучасныя метады працы ў сферы газавай галіны.

Ад сябе асабіста віншую калег па працы, ветэранаў газавай службы з надыходзячым святам. Упэўнены, што газазабеспячэнне нашых абанентаў і ў далейшым будзе наладжаным і як мага менш аварыйным. Для гэтага мы і працуем.

Сяргей РАЙЧОНАК